Главная / Новости / Новости района
04.07.2023

Сімвал моцы народа, свабоды, яднання. Галоўнай лакацыяй урачыстасці Дня Рэспублікі ў Воранаве стала пляцоўка на гарадскім стадыёне

Непагасны свет духоўнасці, нязломны дух абаронцы, узнёслы талент чалавека і прыгажосць роднай прыроды — усё гэта ўвабрала ў сябе наша НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. Яна гарант умацавання эканомікі, развіцця навукі і культуры, паляпшэнне дабрабыту беларускага народа. Пра мужнасць і гераізм вызваліцеляў беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, пра маладую беларускую дзяржаўнасць, пра тых, хто сёння яе мацуе стараннай і эфектыўнай працай, пра планы і надзеі на будучае гаварылі вядучыя падчас урачыстасці.

— Дарагія землякі! Незалежнасць сучаснай Беларусі з'яўляецца вынікам гераічнай перамогі і працы нашых продкаў. Гэта свята — сімвал нацыянальнага адзінства і агульнай адказнасці за будучыню нашай Радзімы, — зазначыў у святочным звароце да землякоў і гасцей старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. — Гарантыяй суверэннасці нашай дзяржавы з'яўляецца ўстойлівая эканоміка, і сваімі намаганнямі мы ўносім значны ўклад у развіццё Беларусі. У аснове нашых дасягненняў — прафесіяналізм, адказнасць і мэтанакіраванасць спецыялістаў аграрнага комплексу, працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльнай сферы, кіруючых кадраў. Спадзяемся, што наша моладзь будзе прытрымлівацца слаўных традыцый і памнажаць тыя багацці, якія збераглі нашы дзяды і прадзеды.

У гэты светлы і радасны дзень ад душы жадаю ўсім моцнага здароўя, радасці, аптымізму і дабрабыту! Няхай у кожным працоўным калектыве і ў кожнай сям'і заўсёды пануюць мір, узаемапавага і згода. Няхай гэтае свята паслужыць імпульсам для далейшай натхнёнай працы! З Днём Рэспублікі!

Дзмітрый Іванавіч шчыра прывітаў і гасцей свята: дэлегацыі з горада Несцерава Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі і з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З вялікай павагай і цеплынёй словы глыбокай ўдзячнасці гучалі ў адрас тых, хто сёння шчыруе на сваіх працоўных месцах, калектывам, якія па выніках працы занесены на раённую Дошку гонару. Па традыцыі пашаны ўдастойваецца і адна з шматдзетных сям’яў – сёлета гэта сям’я Івана і Валянціны Мяцюн.

Пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару і грашовыя ўзнагароджанні ўручыў старшыня райвыканкама. На сцэну падымаліся:

  • АЛЕЙНІКАВА ТАМАРА ГРЫГОР’ЕЎНА – медсястра паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Воранаўская цэнтральная раённая бальніца”;
  • АЛЕКСА ВІКТАР ІВАНАВІЧ – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Кастрычнік”;
  • БАБЕНКА МАРЫЯ ІВАНАЎНА – аператар машыннага даення дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Пагародна”;
  • ВАЛЮКЕВІЧ ДЗМІТРЫЙ СТАНІСЛАВАВІЧ – участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутранных спраў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта;
  • ВАЛЮКЕВІЧ КРЫСЦІНА СТАНІСЛАВАЎНА – галоўны бухгалтар даччынага ўнітарнага Воранаўскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм;
  • ВІТУКЕВІЧ АНДРЭЙ УЛАДЗІСЛАВАВІЧ – трактарыст-машыніст дзяржаўнага прадпрыемства “Доцішкі”;
  • ГАЙДУЛЬ ІРЫНА АДАМАЎНА – загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Пагародзенскі дзіцячы сад”;
  • ГРЫШАН ІВАН ЮЗЭФАВІЧ – вадзіцель дзяржаўнага прадпрыемства “Місявічы”;
  • КУЛЕВІЧ ІРЫНА ВАЦЛАВАЎНА – повар шостага разрада рэстарана “Сустрэча” гарадскога пасёлка Воранава Воранаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
  • КУЛІК НАДЗЕЯ ІВАНАЎНА – галоўны бухгалтар дзяржаўнага прадпрыемства “Гіркі”;
  • ЛАДЫШ АНЖЭЛА АЛЯКСАНДРАЎНА – кіраўнік гуртка філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”;
  • МАСЕЛЬ ЧАСЛАЎ ІОСІФАВІЧ – вадзіцель дарожнага рамонтна-будаўнічага упраўлення №120;
  • НАУМАВЕЦ АЛЕНА УЛАДЗІМІРАЎНА – майстар Воранаўскага раёна газазабеспячэння;
  • РАЎЛУШЭВІЧ ЛАРЫСА ФЁДАРАЎНА – галоўны ветэрынарны урач дзяржаўнага прадпрыемства “Больцішкі”;
  • РАДЗЕВІЧ ГЕНАДЗІЙ ГЕНРЫКАВІЧ - вадзіцель сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства «Эліт-Агра Больцінікі»;
  • ФІРКО УЛАДЗІМІР ВАЙЦЕХАВІЧ – трактарыст-машыніст дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «ГМК-Агра»;
ПРАЦОЎНЫЯ КАЛЕКТЫВЫ:

  • ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “КАНВЕЛІШСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”;
  • КАЛЕКТЫЎ МАЛОЧНА-ТАВАРНАЙ ФЕРМЫ “КАНЮХІ” ДЗЯРЖАЎНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА “ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ БАЗА “ПАГАРОДНА”;
  • КАЛЕКТЫЎ АДКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА “ВОРАНАЎСКАЯ СЕЛЬГАСТЭХНІКА”
  • ШМАТДЗЕТНАЯ СЯМ’Я МЯЦЮН ІВАНА АНТОНАВІЧА І ВАЛЯНЦІНЫ АНТОНАЎНЫ.

Штогод святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым раёне набывае новыя абрысы. Вось і сёлета для жыхароў райцэнтра і гасцей Воранаўшчыны арганізатары свята падрыхтавалі некалькі прыемных сюрпрызаў. З святочнай канцэртнай праграмай у Воранаве на галоўнай сцэне выступіў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча. Гэта адзін з музычных брэндаў нашай краіны, які створаны выдатным дзеячам нацыянальнай музычнай культуры Беларусі Генадзем Цітовічам. Калектыў вызначае высокае выканальніцкае майстэрства, самабытнасць рэпертуару. Шырокі творчы дыяпазон дазваляе ахопліваць разнастайную тэматыку народных і аўтарскіх твораў, якія адлюстроўваюць усё багацце вобразаў і фарбаў нацыянальнага мастацтва.

Фото: https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/nam-est-chem-gorditsya/simval-motsy-naroda-svabody-yadnannya-galo-nay-lakatsyyay-urachystastsi-dnya-respubliki-voranave-sta.html