Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.06.2023

Захаваць гістарычную праўду

Патрыятычнае выхаванне ў Нацкай сярэдняй школе носіць сістэмны круглагадовы характар.Так, 9 чэрвеня ў рамках запланаванай сустрэчы з выхаванцамі прышкольнага лагера “Казка”, намеснік пракурора Воранаўскага раёна А.В. Мрочка пазнаёміла дзяцей з правіламі бяспечных паводзін у летні перыяд на вуліцы, у лесе, на вадзе. Усё ж асноўнай месца сустрэчы займала тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аксана Віктараўна данесла да аўдыторыі дакладную інфармацыю аб жудасных зверствах фашысцкіх катаў і іх памагатых, гісторыі спаленай вёскі Салтанішкі. У доказ таму відэафільм, паказаны школьнікам падчас мерапрыемства.

Мэтай выступлення было сфарміраванне ў школьнікаў паняцця таго, што мір — гэта галоўная каштоўнасць чалавецтва і яго захаванне залежыць ад кожнага з нас. Толькі ў памяці і праўдзе аб Вялікай Перамозе, аб подзвігу людзей, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду, мы захаваем сябе і збудуем будучае.

У канцы сустрэчы Аксана Віктараўна падарыла школе кнігу “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці.” 



Віктар МІХАЛОЎСКІ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню.