Навучэнцы каледжу змаглі не толькі азнаёміцца з рукатворнай творчацю таленавітых землякой, але і далучыцца да майстар-класаў па саломапляценні і выцінанцы. Дзяўчат больш зацікавіў праект па аднаўленню беларускіх нацыянальных строяў. Да яго ва ўсім Прынёманні далучаюцца майстры. На Воранаўшчыне за стварэнне калекцыі ўзялася майстар Галіна Мялько. Вы толькі паглядзіце на гэтую прыгажосць! Прадэманстраваць рукатворныя рэчы выклікаліся і навучэнкі. На працягу ўсяго тыдня вы можаце наведацца ў Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці і дакрануцца да гісторыі своёй Радзімы. Сардэчна запрашаем!