«Мой тата — трактарыст Саша Грыгілевіч!» — з гонарам расказвае пра роднага чалавека першакласніца Дар’я. Заняткі ў Пагародзенскай школе сёння распачаліся з размовы на тэму сям’і. Ва ўсіх навучальных ўстановах Воранаўшчыны прайшоў адзіны рэспубліканскі ўрок «Цеплыня бацькоўскай душы».
У фокусе — узаемаадносіны ў сям’і, пытанні выхавання традыцыйных каштоўнасцей, любові і павагі да бацькоў. Шчырыя дзіцячыя разважанні краналі сваёй непасрэднасцю. Кожнае слова пра родных людзей было прасякнута сапраўднымі пачуццямі і вялі да галоўнай высновы: фундамент чалавечага існавання — адчуванне адзінства са сваёй сям’ёй, зямлёй продкаў і родным словам маці і таты.
Змястоўны кампанент урока настаўнікі падмацоўвалі тэматычнымі выставамі літаратуры, фотакалажамі, экспазіцыямі сямейных здымкаў.