7 лістапада ў рамках святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый і палітычных партый усклалі кветкі да помніка Уладзіміра Леніна ў г.п. Воранава.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася загадчыца сектарам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама Лілія Сідаровіч. Яна павіншавала прысутных з 104-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі, адзначыла ролю падзей 1917 года ў фарміраванні сучаснай Беларусі.
7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, агульнарэспубліканскае свята, якое было галоўным на працягу многіх дзесяцігоддзяў у вялікай краіне пад назвай Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. На постсавецкай прасторы свята засталося дзяржаўным толькі ў нашай краіне. Беларусь не адмовілася ад свайго мінулага. Мы не перайначвалі гісторыю, не зносілі помнікі, не ганьбілі камуністычную партыю. Захавалі чырвоны дзень календара дзяржаўным святам. Не як анахранізм - як напамін.