Падчас святкавання Дня Незалежнасці воранаўская арганізацыя БРСМ павіншавала матуль і татуль з нараджэннем маленькіх грамадзян нашай рэспублікі, падаравала сувеніры і нацыянальную сімволіку.
Анастасія Пажарыцкая, настаўнік біялогіі і геаграфіі ў Паляцкішскай школе, разам с маленькай дачушкай Ксеніяй прыйшлі ў гарадскі парк, каб падтрымаць тату Аляксандра. Ён гуляў у міні-футбол за сваю каманду — РАНС.
Яраслаў і Дар’я Кавальчыс разам з дачкой Алісай выехалі на святочную прагулку. Сям’ю аб’ядноўвае не толькі моцнае каханне, але і праца. Яраслаў — галоўны інжынер Воранаўскага раёна газазабеспячэння, Дар’я — аператар у “Лідагаз”.
— Шчаслівая сям’я, калі ў ёй чуваць дзіцячы смех. Няхай дзяўчынкі растуць вам на радасць. Выхоўвайце іх сапраўднымі патрыётамі нашай краіны, адданымі малой радзіме людзьмі, — шчыра пажадала прадстаўнік райкама БРСМ Ірына Андрушкевіч маладым бацькам Кавальчыс і Пажарыцкім.
Марына КАНДРАТОВІЧ.
Фота аўтара.