Галоўная / Аб раёне

Аб раёне



Воранаўскі раён размешчаны на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці ў басейнах рэк Жыжма і Дзітва ў межах Лідскай раўніны. Па плошчы займае тэрыторыю роўную 1,4 тыс. кв.км. Самая высокая кропка над узроўнем мора - 215 метраў (каля аг.Трокелі). З карысных выкапняў ёсць торф, пясчана-галькавы матэрыял, гліны. На тэрыторыі раёна 66 малых рэк і ручаёў. Лясы займаюць 28% тэрыторыі раёна.

Мяжуе са Шчучынскім, Лідскім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці і ў паўночнай частцы раёна з Літоўскай Рэспублікай.

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года. Адміністрацыйна падзелены на 12 сельсаветаў. У раёне 2 пасёлкі гарадскога тыпу - Воранава і Радунь, 336 населеных пунктаў.

Насельніцтва 21 114 чалавек.