Галоўная / Аб раёне / Гісторыя

Гісторыя

З гісторыі Воранаўшчыны

Першыя звесткі пра некаторыя населеныя пункты Воранаўскага раёна адносяцца да 1217 года. У летапісе «Манумента Германіка» згадваецца г.п.Радунь, в. Жырмуны. У 1557 годзе Радунская воласць была прыпісаная да каралеўскіх валадарстваў караля Польшчы - Жыгімонта-Аўгуста.

Рэшткі ўмацаванняў засталіся на Воранаўскай зямлі з часоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага. У XV стагоддзі Варанаўшчына ўваходзіла ў склад Віленскага і Троцкага ваяводстваў ВКЛ. Акрамя дзяржаўных зямель тут былі маёнткі Гаштольдаў, Глінскіх, Тышкевічаў, Сапегаў. У перыяд Расійскай імперыі Воранаўская зямля знаходзілася ў складзе Лідскага павета.

1915-1918 гады - тэрыторыя акупавана кайзераўскай Германіяй.

1919-1939 гады - тэрыторыя раёна акупавана польскім войскам.

У 1939 годзе тэрыторыя раёна ўвайшла ў склад БССР.

15 студзеня 1940 года быў створаны Воранаўскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці.

З чэрвеня 1944 па ліпень 1944 года тэрыторыя Воранаўскага раёна акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 20 верасня 1944 года Воранаўскі раён у складзе Гродзенскай вобласці.

У 1962 годзе ў склад Воранаўскага раёна ўвайшоў Радунскі раён.

Сярод помнікаў дойлідства, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, найбольш вядомыя дом-крэпасць у вёсцы Гайцюнішкі (пачатак XVII ст.), Драўляны касцёл Святога Крыжа і званіца ў вёсцы Жырмуны (XVIII ст.), Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў вёсцы Забалаць (першая палова XIX ст.), касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Беняконі (1900г.), касцёл Наведвання Маці Божай Тракельскай у вёсцы Тракелі (1809г.).

Воранаўская зямля дала свету шмат вядомых людзей. Сярод іх - член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук, археолаг, этнограф, краязнавец і фалькларыст Вандалін Шукевіч; гісторык, археолаг, ваенны інжынер Тэадор Нарбут; доктар філасофіі і багаслоўя, прафесар батанікі і заалогіі Станіслаў Юндзіл; паплечнік К. Каліноўскага Людвіг Нарбут; вядомы ва ўсім свеце рэлігійны дзеяч яўрэйскага народа Хаім Хафец; польскі лінгвіст, этнограф і музыказнаўца Ян Карловіч; герой руска-японскай і першай сусветнай вайны Кіпрыян Кандратовіч.