Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Вороновский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.09.2026

З жытніх палёў — на п’едэстал гонару. На абласных “Дажынках” ушанавалі лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі Воранаўшчыны

Напрацаваныя моцныя рукі аграрыяў сёння адпачываюць. Замест руля трактараў, камбайнаў ды МАЗаў — кветкі ды ўзнагароды. Удвая прыемна, што вынікі працы на воранаўскай ніве ацэнены высока — таму пацверджанне шэраг узнагарод, колькасць якіх большая, чым летась. Падзяка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта аб’яўлена брыгадзіру вытворчай брыгады КСУП “Больцішкі” Віктару Мікуцю, Падзяка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу — галоўнаму аграному КСУП “Гіркі” Валерыю Вінцкевічу, Падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу — галоўнаму інжынеру КСУП э/б “Кастрычнік” Марэку Кодзю. Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама адзначаны дырэктар ААТ “Воранаўская сельгастэхніка” Юрый Сакалоўскі, Граматай Міністэрства прамысловасці — вадзіцель КСУП “Доцінкі” Тадэвуш Андруконіс, Ганаровай граматай Гродзенскага аблсавета дэпутатаў — першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ясінскі. Другое месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін занялі вадзіцель КСУП “Місявічы” Іосіф Зубовіч, малады спецыяліст, вадзіцель КСУП “Гіркі” Сяргей Сабалеўскі, зняно аператараў зернесушыльнай устаноўкі КСУП “Доцішкі” Валерый Вайткун і Валерый Андруконіс. Граматай Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны аператар землесушыльнага комплексу КСУП “Доцішкі” Іван Малюк, Граматай абкама БРСМ і каштоўным падарункам — вадзіцель КСУП э/б “Пагародна” Міраслаў Балінскі. Сертыфікат на атрыманне азотна-фосфарна-калійных угнаенняў ад ААТ “Гомельскі хімічны завод” атрымаў старшыня КСУП “Гіркі” Тадэвуш Мушынскі. Віншуем землякоў з заслужанымі ўзнагародамі! Больше фото: https://www.voran.by/news/ekonomika-i-selskoe-khozyaystvo/z-zhytnikh-palye-na-p-edestal-gonaru-na-ablasnykh-dazhynkakh-ushanavali-lepshykh-pratsa-niko-selskay.html