Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Вороновский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.05.2025

Сімвалы нацыі. У Воранаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

На плошчы ў райцэнтры сабраліся кіраўніцтва раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь — усе прыйшлі, каб выказаць сваю павагу да галоўных дзяржаўных сімвалаў краіны. Неад'емны атрыбут суверэнітэту дзяржавы — яе нацыянальная сімволіка, якая ўвасабляе самабытнасць і ўласны гістарычны шлях развіцця краіны. 30 гадоў таму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі былі зацверджаны эталон герба і Палажэнне аб сцягу. Сучасныя герб і сцяг былі прыняты на першым у гісторыі суверэннай Беларусі рэферэндуме 14 мая 1995 года. Тады выш 75% грамадзян, якія прынялі ў ім удзел, падтрымалі прапанову Прэзідэнта аб увядзенні новага Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У дзяржаўных сімвалах краіны змяшчаецца нацыянальная ідэя – імкненне народа да незалежнага, мірнага і стваральнага жыцця. І на гэтым гістарычным шляху беларусы ні разу не адступілі ад сваіх традыцый і прынцыпаў. З дзяржаўнымі сімваламі нарадзіліся і выраслі пакаленні людзей, звязаных гістарычнай памяццю, якая і сёння, у самыя вострыя перыяды, дапамагае нам працягваць выбраны народам шлях, пераадольваючы любыя выклікі і перашкоды. Як зазначыў старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Шлык у звароце да прысутных, з павагі да дзяржаўных сімвалаў пачынаецца любоў да Айчыны: — Патрыятызм праяўляецца не ў лозунгах і закліках, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго справах і ўчынках на карысць роднай краіны. Заставайцеся вернымі ёй заўсёды. Няхай у вашых сэрцах жыве пачуццё гонару за сваю Радзіму, за свой сцяг, герб і гімн, за свой народ. Няхай гэты дзень яшчэ больш з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці за лёс роднай Беларусі. У Воранаве, як і па ўсёй краіне, у гэты дзень юнакі і дзяўчаты прынеслі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам. Моладзь дала клятву быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, захоўваць мip i згоду на беларускай зямлі i, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна i самааддана, як i нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі, працягваць традыцыі нашых продкаў, ганарыцца сваёй гісторыяй. Клятва з прыкладзенай рукой да сэрца — гэта дэманстрацыя гатоўнасці служыць Айчыне. Ва ўрачыстых абставінах асабліва адчуваецца, што нашы дзяржаўныя сімвалы стваралі людзі, адухоўленыя высокімі ідэямі, людзі, якія добра ўсведамляюць каштоўнасць незалежнасці і чыстага мірнага неба на зямлі. І сёння, выконваючы гімн на галоўнай плошчы раёна, кожны з нас адчуваў сябе неад’емнай часткай вялікай сям’і — беларускага народа. Ганна Бянкевіч, намеснік начальніка аддзела статыстыкі Воранаўскага раёна: — Дзяржаўныя сімвалы для кожнага грамадзяніна вельмі важныя. Гэта гістарычная памяць, аснова краіны, грамадства, сям'і і чалавека, гэта нашы надзеі і будучыня. Мы павінны іх берагчы і абараняць. Няхай найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць важныя падзеі ў жыцці кожнага чалавека. Ксенія, Канстанцін, Анастасія, дзевяцікласнікі Воранаўскай сярэдняй школы: — Такія мерапрыемствы дапамагаюць выказаць сваю любоў да Беларусі. Гэта своеасаблівае праяўленне патрыятызму. У такія моманты адчуваецца яднанне людзей розных узростаў, прафесій, заняткаў. Сёння мы прамовілі клятву, і гэта не проста словы — гэта наш настрой добра вучыцца, затым працаваць на карысць Беларусі. Цікава будзе аглянуцца назад і ўспомніць нашы абяцанні праз дзесяцігоддзе. Мы пастараемся быць вернымі дадзенай клятве. Галіна ШЛЕМПА. Фота Алега БЕЛЬСКАГА. Смотреть фото: https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/simvaly-natsyi-syennya-voranave-adznachyli-dzen-dzyarzha-naga-stsyaga-dzyarzha-naga-gerba-i-dzyarzha.html