Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Вороновский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13.08.2021

“Кола сяброўства” запрашае

15 жніўня ў г.п. Радунь адбудзецца IХ адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва. У праграме: 12.00-14.00 — урачыстая імша ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і царкве Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, 14.00-14.30 — урачыстае адкрыццё свята (шэсце прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей Воранаўскага раёна), 14.30-15.00 — канцэртная праграма народнага ансамбля народнай музыкі “Лявоны”, 15.00-16.00 — канцэртная праграма калектываў і выканаўцаў аматарскай творчасці “Вітаем вас, землякі” філіяла “Радунскі цэнтр нацыянальных культур”, 15.00-16.00 — конкурс на лепшае нацыянальнае падвор’е “Скарбаў россып залаты”, 16.00-17.00 — канцэртная праграма народнага хору польскай песні “Промень” са Шчучына, 17.00-18.00 — канцэртная праграма народнага ансамбля песні “Васільковая раніца” са Шчучына, 18.00-18.15 — узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу на лепшае нацыянальнае падвор’е, 18.15-19.30 — канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў Воранаўскага раёна “На эстраднай хвалі”, 19.30-21.00 — канцэртная праграма фолк-групы “Гуляй, бульбаш!”, 21.00-24.00 — дыскатэка і пенна-лазернае шоу, 13.00-21.00 — будуць працаваць гандлёвыя рады, горад майстроў, гульнёвы падворак, атракцыёны, студыя аквагрыму. Запрашаем, сябры!