08.09.2025
Як працы гімн, звініць хвала рукам, што пахнуць хлебам! Земляробы Воранаўшчыны святкавалі «Дажынкі-2025»
Хваляванне залатой нівы, чарада магутных камбайнаў,
руплівая праца хлебаробаў ад світанку да змяркання… Усё гэта нязменныя складальнікі
жніва. А стома ад нялёгкай працы кудысьці знікае ў раз, калі земляробы бяруць у
рукі духмяны, толькі што выпечаны хлеб з новага ўраджаю. Яшчэ адзін аграрны
год, што хутка падыдзе да лагічнага завяршэння, пражыты недарэмна. Будзем
багаты, бо будзем з хлебам!
На гарадскім стадыёне ў Воранаве ў пятніцу скрозь
лунаў святочны настрой. Прыгожа прыбраныя хлебаробы раёна цёпла віталі адзін
аднаго, выказваючы шчырая словы віншавання з важкім караваем.
У святочнай калоне аграрыі начале з кіраўнікамі
сельгаспрадпрыемстваў рушылі да галоўнай сцэны. Уперадзе — сёлетнія лідары, а
пераможцаў вызначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і прамысловасці
райвыканкама з улікам пладавітасці глебы. Пад цёплыя сяброўскія апладысменты
займалі сваё пачэснае месца хлебаробы. У тройцы перадавікоў — земляробы КСУП
“Гіркі”, якія намалацілі больш за 15 тысяч тонн зерневых і зернебабовых
культур, КСУП “Місявічы”, у чыіх засеках звыш 11 600 т, КСУП “Больцішкі”,
здабыўшыя пад 7 тысяч тон.
З даўніх часоў у беларусаў склаліся трапяткія адносіны
да хлеба, які, як вядома, усяму галава. Традыцый продкаў прытрымліваюцца і
суайчыннікі. Як належыць гасцінным гаспадарам, у пачатку фэсту абсыпалі ўсіх
зернем — хай будуць здаровымі, дужымі і багатымі! І канешне ж, асвяцілі хлеб.
Воранаўскія праваслаўны і каталіцкі святары Ігар Валошын і Уладзімір Буклярэвіч
блаславілі плён працы земляробаў.
Радасныя моманты свята з гаспадарамі воранаўскай зямлі
раздзялілі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага
аблвыканкама Ігар Сарокін і старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў
АПК Міхаіл Сіцько.
— Сёлета намалочана амаль 110 тысяч тон збожжа,
сярэдняя ўраджайнасць склала пад 54 цэнтеры з гектара, што вышэй абласнога
паказчыка. У гэтым заслуга кожнага камбайнера і вадзіцеля, агранома і
селекцыянера, работніка зернесушыльных комплексаў і кіраўніка
сельгаспрадпрыемства, а таксама ўсіх жыхароў Воранаўшчыны, хто аказваў дапамогу
аграрыям у жатву, — адкрыў урачыстасць глава раёна Васіль Шлык. — Зараз
хлебаробы святкуюць завяршэнне ўборачнай кампаніі, але праца на палях
Воранаўшчыны кіпіць па-ранейшаму: закладваецца база пад новы ўраджай. І так
будзе заўсёды, таму што сельская гаспадарка — гэта бесперапынны працэс, які не
ведае выхадных і святочных дзён. І гэтую галіну выбіраюць толькі самыя моцныя і
годныя людзі!
Дзякуй вам, паважаныя хлебаробы, за вашу нялёгкую
працу. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю здзяйсненняў, кожны сноп —
багатым зернем, а гаспадарка — квітнеючай і моцнай!
Сапраўды, прафесія хлебароба была і застаецца важнай і
адной з самых паважаных, бо каб вырасціць колас патрэбна праца не аднаго
дзясятка рук. І тых, хто ў жніво забыўся пра доўгі аддпачынак, хто ўнёс знакавы
ўклад у харчовую бяспеку краіны, ушаноўвалі на галоўнай сцэне фэсту.
Бяспрэчнымі лідарамі на ўборцы прызнаны дырэктары і галоўныя аграномы: Тадэвуш
Мушынскі і Валерый Вінцкевіч з КСУП “Гіркі”, Андрэй Бурнос і Аляксандр Круповіч
з КСУП “Місявічы”, Андрэй Крахмальчык і Вадзім Страчынскі з КСУП “Больцішкі”.
Лепшыя камбайнеры працуюць у КСУП “Доцішкі”. Перамогу ў спаборніцтве за
дасягненне высокіх паказчыкаў на жатве з улікам ўросту і мадэлі транспарта
атрымалі Пётр Барташэвіч, Алег Лабовіч і Генадзій Ульбін. Вылучыліся вадзіцелі
Іосіф Зубовіч і Раман Лагеза з КСУП “Місявічы”, Часлаў Вайткевіч з КСУП
“Эліт-Агра Больцінікі”, а таксама брыгады зернесушыльных установак — Валерый
Вайткун і Валерый Андруконіс, Ян Савуль і Дзмітрый Андруконіс з КСУП “Доцішкі”,
Дзмітрый Запаснік і Віктар Пышынскі з КСУП “Місявічы”.
На родных палетках добра папрацавала і моладзь.
Лепшымі маладымі камбайнерамі прызнаны Марэк Кодзь з КСУП э/б “Кастрычнік”,
Валерый Шадзюль з КСУП э/б “Пагародна” і Павел Брэнько з СУП “ГМК-Агра”.
Абсалютным лідарам раённага этапу праекта “Моладзь за ўраджай” — Дзмітрый
Вайтоніс з КСУП “Гіркі”. Сярод маладых вадзіцелей у спаборніцтве не было роўных
Міраславу Балінскаму з КСУП э/б “Пагародна”. У перадавіках таксама вадзіцелі
Віталій Кель з КСУП э/б “Кастрычнік” і Віктар Лукашэвіч з КСУП “Гіркі”.
Поспехі землякоў на жніве былі адзначаны Ганаровай
граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Узнагароду
атрымалі вадзіцель Анатолій Каневіч з КСУП “Больцішкі”, камбайнер Іван
Лукашэвіч з КСУП “Гіркі”, начальнік вытворчага ўчастка Іван Зверка з СУП
“ГМК-Агра”, адказны за сушыльнае абсталяванне Уладзімір Банцавіч з КСУП э/б
“Кастрычнік” і загадчык склада КСУП э/б “Пагародна” Тэрэса Лябецкая. Падзячны
ліст Воранаўскага райсавета дэпутатаў уручаны галоўнаму аграному КСУП “Доцішкі”
Анатолію Міхневічу, камбайнеру КСУП “Місявічы” Уладзіміру Ордзе і вадзіцелю
КСУП э/б “Кастрычнік” Уладзіміру Салмановічу. Ганаровай граматай абласнога
галіновага прафсоюза ўзнагароджаны механізатар Валяр’ян Козар з СУП “ГМК-Агра”,
механізатары Аляксандр Паўловіч і Дзяніс Паўловіч з КСУП “Больцішкі”, вадзіцель
Станіслаў Салабуда з КСУП “Місявічы” і аператар сушыльных установак Ігар
Картановіч з КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”.
Штогод немалы ўнёсак у хлебаробскую справу робяць
жанчыны. Яны здольны і штурвалам камбайна кіраваць, і ўраджай багаты на
палетках вырошчваць. У рамках праета “Хлеб на далонях жанчыны” ўшанавалі
агарнома-насеннявода Ангеліну Мажэйку з КСУП э/б “Пагародна”, бухгалтара
Наталлю Вайткевіч з КСУП “Больцішкі”, сакратара Тэрэсу Краўніс з КСУП
“Місявічы”, намесніка галоўнага бухгалтара Рэгіну Вайцюкевіч з СУП “ГМК-Агра”,
эканаміста Надзею Барташэвіч з КСУП “Доцішкі”, агранома-насеннявода Наталлю
Сініцкую з КСУП “Гіркі”, кладаўшчыка зернесклада КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”
Таццяну Міхалькевіч і вядучага дыспетчара Яніну Швед з КСУП э/б “Кастрычнік”.
Добры настрой хлебаробам падаравалі артысты
Воранаўшчыны. Звонкія лірычныя кампазіцыі ішлі ад душы, таму і ўспрымаліся на
ўра. Адпачывалі, набіраліся сіл на працу хлебаробы, бо, як водзіцца, восенню
работ восем.
Марына КАНДРАТОВІЧ.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Больше фото: https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/yak-pratsy-gimn-zvinits-khvala-rukam-shto-pakhnuts-khlebam-zemlyaroby-vorana-shchyny-svyatkavali-dazh.html