Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Вороновский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.07.2023

Акцыю “Падарунак для немаўляці” правялі ў Воранаве

Падчас святкавання Дня Незалежнасці воранаўская арганізацыя БРСМ павіншавала матуль і татуль з нараджэннем маленькіх грамадзян нашай рэспублікі, падаравала сувеніры і нацыянальную сімволіку. Анастасія Пажарыцкая, настаўнік біялогіі і геаграфіі ў Паляцкішскай школе, разам с маленькай дачушкай Ксеніяй прыйшлі ў гарадскі парк, каб падтрымаць тату Аляксандра. Ён гуляў у міні-футбол за сваю каманду — РАНС. Яраслаў і Дар’я Кавальчыс разам з дачкой Алісай выехалі на святочную прагулку. Сям’ю аб’ядноўвае не толькі моцнае каханне, але і праца. Яраслаў — галоўны інжынер Воранаўскага раёна газазабеспячэння, Дар’я — аператар у “Лідагаз”. — Шчаслівая сям’я, калі ў ёй чуваць дзіцячы смех. Няхай дзяўчынкі растуць вам на радасць. Выхоўвайце іх сапраўднымі патрыётамі нашай краіны, адданымі малой радзіме людзьмі, — шчыра пажадала прадстаўнік райкама БРСМ Ірына Андрушкевіч маладым бацькам Кавальчыс і Пажарыцкім. Марына КАНДРАТОВІЧ. Фота аўтара. Источник:  https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/aktsyyu-padarunak-dlya-nema-lyatsi-pravyali-voranave.html