Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.01.2024

Вучні Паляцкішскай базавай школы пабывалі на экскурсіі ў Цэнтры бяспекі ў г. Ліда

Што можа быць больш каштоўным за чалавечае жыццё? Над гэтым пытаннем задумаліся вучні Паляцкішскай базавай школы падчас экскурсіі, якую здзейснілі ў Цэнтр бяспекі ўстановы “Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС” у горадзе Ліда. Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах – адна з самых актуальных. Падрастаючаму пакаленню не абысціся без ведання асноў бяспекі жыццядзейнасці, правілаў аказання першай медыцынскай дапамогі, умення выкарыстоўваць сродкі калектыўнай і індывідуальнай аховы. Менавіта пра гэта і ішла размова падчас экскурсіі ў Цэнтры бяспекі. Інтэрактыўная гутарка з інспектарам цэнтра, прагляд мультфільмаў і відэфільмаў нагадалі дзецям аб тым, як неабходна паводзіць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях. Засвоіць атрыманыя веды вучням дапамаглі інавацыйныя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне, якое маецца ў Цэнтры. Дзеці пагрузіліся ў віртуальнае асяроддзе, якое імітавала надзвычайныя сітуацыі. Дзякуючы эмацыйнаму ўспрыманню абстаноўкі, вучні змаглі больш грунтоўна засвоіць правілы паводзін. На трэнажоры вучні спрабавалі аказаць дапамогу чалавеку, які папярхнуўся, аказалі дапамогу тапельцу, вучыліся карыстацца вогнетушыцелем. У спецыяльных кабінках, дзе прадстаўлены канкрэтныя надзвычайныя сітуацыі, дзеці вучыліся адпрацоўваць алгарытм выкліку службы выратавання. Пра іх дзеці паведамілі дыспетчару па тэлефонным апараце. Праграма ў тэлефоне адказвала на званок, прымала атрыманую інфармацыю. Апынуўшыся на пляцоўцы, якая імітуе лес, дзеці размясціліся на пяньках каля вогнішча і адпрацавалі правілы паводзін чалавека ў час пажару ў лесе, паглядзелі вучэбны відэафільм. Даведаліся як паводзіць сябе ў лесе калі заблукалі, што абавязкова браць з сабой ідучы за грыбамі і ягадамі. Гэтая экскурсія яшчэ раз нагадала вучням, што неабходна ўсвядомлена і адказна ставіцца да пытанняў асабістай бяспекі і бяспекі ўсіх, хто нас акружае. Вучні набылі веды, уменні і навыкі, якія дазваляюць ацэньваць і прагназаваць надзвычайную сітуацыю, прымаць меры па вызначэнні спосабаў асабістай абароны. Выніковы тэст амаль усе вучні выканалі на выдатна. Алена Пажарыцкая, настаўніца Паляцкішскай базавай школы. Больш фота:   https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/vuchni-palyatskishskay-bazavay-shkoly-pabyvali-na-ekskursii-tsentry-byaspeki-g-lida.html