Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.10.2023

Цеплыня душы — у звычайным. Ва ўсіх навучальных ўстановах Воранаўшчыны прайшоў адзіны рэспубліканскі ўрок «Цеплыня бацькоўскай душы»

«Мой тата — трактарыст Саша Грыгілевіч!» — з гонарам расказвае пра роднага чалавека першакласніца Дар’я. Заняткі ў Пагародзенскай школе сёння распачаліся з размовы на тэму сям’і. Ва ўсіх навучальных ўстановах Воранаўшчыны прайшоў адзіны рэспубліканскі ўрок «Цеплыня бацькоўскай душы». У фокусе — узаемаадносіны ў сям’і, пытанні выхавання традыцыйных каштоўнасцей, любові і павагі да бацькоў. Шчырыя дзіцячыя разважанні краналі сваёй непасрэднасцю. Кожнае слова пра родных людзей было прасякнута сапраўднымі пачуццямі і вялі да галоўнай высновы: фундамент чалавечага існавання — адчуванне адзінства са сваёй сям’ёй, зямлёй продкаў і родным словам маці і таты. Змястоўны кампанент урока настаўнікі падмацоўвалі тэматычнымі выставамі літаратуры, фотакалажамі, экспазіцыямі сямейных здымкаў. Больш фота: https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/tseplynya-dushy-u-zvychaynym-va-sikh-navuchalnykh-stanovakh-vorana-shchyny-praysho-adziny-respublika.html