Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.12.2024

"Слухай бацьку — і ўсё будзе добра". Такое меркаванне выказалі жыхары вёсак Магуны і Плікі падчас сустрэчы са старшынёй Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Аленай Ганевіч

Такое меркаванне выказалі жыхары вёсак Магуны і Плікі падчас сустрэчы са старшынёй Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Аленай Ганевіч. Вяскоўцы — людзі шчырыя і з адкрытаю душою сустракаюць гасцей. У сваю хату ўсіх запрасіла жыхарка Магун Галіна Антонаўна Банцавіч: — Чаго стаяць на холадзе, калі можна сабрацца ў цёплым пакоі ды пагутарыць пра жыццё-быццё. Спачатку госця з раёна справілася, як пажываюць землякі. Вяскоўцы разгаварыліся. Яны рады, што жыццё ў вёсачцы не заціхае — да пустуючых хат прыглядаюцца дачнікі з Ліды. Ды адно іх хвалюе: праехаўшыся па дарозе пасля непагадзі, некаторыя забываюцца пра свае былыя намеры. “Дарожнае” пытанне дэпутат абяцала адрасаваць ДРБУ-120. — І гаспадарку не ўсе збылі. Ёсць кароўкі, — загаманілі жанчыны. — Праўда, пакуль мы не звярталіся да дырэктара нашай гаспадаркі, але паша ў нас слабая… Журналістаў “ВГ” кіраўнік эксперыментальнай базы “Кастрычнік” Андрэй Венцкевіч запэўніў, што пытанне з пашай будзе вырашана. Прадпрыемства стараецца ісці насустрач сваім людзям, многія з якіх шмат год працы аддалі сельскай гаспадарцы. Жыхароў Плікі хвалявала адсутнасць асвятлення ў вёсцы. Як растлумачыў начальнік Воранаўскага РЭС Аляксандр Казлоўскі, для арганізацыі вулічнага асвятлення неабходны замена драўляных апор на жалезабетонныя, дадатковая падсветка проваду, устаноўка ліхтароў і шафы кіравання вулічным асвятленнем. Згодна са шматгадовым планам, капітальны рамонт на паветранай лініі 0,4 кВ, патрэбны для вышэйназваных работ, запланаваны на 2027 год. Пры наяўнасці матэрыялаў гэтыя работы будуць выкананы ў наступным годзе. — Вялікую ўвагу развіццю вёскі ўдзяляе Прэзідэнт, — звярнулася да вяскоўцаў Алена Ганевіч. — Раённая ўлада імкнецца падтрымліваць жыхароў сяла, каб іх жыццё не выходзіла з зоны камфорту. Крок за крокам абнаўляем населеныя пункты Воранаўшчыны, імкнемся ў любых пытаннях ісці насустрач землякам. Зараз ідзе электаральная кампанія. Наступны месяц будзе азнаменаваны важнай падзеяй — выбарамі кіраўніка дзяржавы. Абавязкова прыдзіце на выбарчы ўчастак, каб вызначыць будучыню нашай краіны і будучыню дзетак і ўнукаў. Сваім меркаваннем падзяліласяа  стараста вёскі Магуны Марыя Чаславаўна Швед: — Магуны — мая малая радзіма. Як кажуць, тут нарадзілася, тут і згадзілася. Дваццаць гадоў хаджу ў старастах. Ведаю кожны куточак вёсачкі, праблемы аднавяскоўцаў, іх жыццёвыя клопаты. Пры неабходнасці яны звяртаюцца да мяне, узнікшыя праблемы рашаем разам са старшынёй сельсавета Аленай Мар’янаўнай Ястрэмскай. У нашай вёсцы ў асноўным жывуць пенсіянеры. Лічу, што скардзіцца нам няма на што. Усё, што патрэбна, ёсць. Аўталаўка ходзіць спраўна, перасоўны ФАП прыязджае... Вось і свой голас у гэтую выбарчую кампанію аддам за стабільнасць. Мы, старэйшыя людзі, памятаем, як цяжка было выжываць у 1990-я гады. Што тут казаць, зарплата была — два мяшкі зерня. А цяпер — выгода. Адно скажу: ад дабра дабра не шукаюць. Марына КОНДРАТОВІЧ. Фота Алега БЕЛЬСКАГА.