Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.06.2024

Гастрафэст. Чым здзіўлялі варанаўчане гасцей у трэці дзень XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур?

Трэці дзень фестывалю па традыцыі сабраў гродзенцаў і іх гасцей у маляўнічым месцы - на Аўгустоўскім канале, які сёлета адзначыць 200 гадоў. Якіх толькі забаў тут няма?! Праходзіць і гастрафэст страў беларускай кухні. Прывячаюць ды частуюць землякоў і культработнікі Воранаўшчыны. Паляндвіца, бліны з мачанкай, цыпяліны, квашаная капуста з жабэркамі, яечня са шкваркамі, канешне ж, знакамітыя нацкія дзеруны... Багаты і смачны стол накрылі варанаўчане. І ўсё па-хатняму, вясковаму, як колісь у бабулі. Частуйцеся, на здароўе, госцейкі свята, духмянымі стравамі з гасціннага воранаўскага краю! Болей фота: https://www.voran.by/news/kultura-i-dukhovnost/respublikanskiy-festival-natsionalnykh-kultur/gastrafest-chym-zdzi-lyali-varana-chane-gastsey-u-tretsi-dzen-xiv-respublikanskaga-festyvalyu-natsyya.html