14.07.2025
Фальклорнае свята «Місявіцкага ручніка» сабрала аднавяскоўцаў у Місявічах
Сёлета свята праводзiцца ўжо ў сёмы раз. Прысвечанае багатай спадчыне ткацтва і вышыўкі, мерапрыемства сабрала мясцовых жыхароў, гасцей з навакольных вёсак і ўсіх, хто шануе прыгажосць беларускай народнай творчасці.
Ткацтва і вышыўка заўсёды былі неад'емнай часткай жыцця мясцовых жанчын, і, як адзначалі ўдзельнікі свята, менавіта тут можна ўбачыць па-сапраўднаму ўнікальныя і багатыя калекцыі вышываных ручнікоў.
Адным з самых яркіх момантаў свята стала дэфіле авангарных касцюмаў і галаўных убораў, створаных з ручнікоў. Удзельніцы з Больцішкаў, Доцішкаў, Гiркаў і Радуні змаглi ўразіць гледачоў сваімі яскравымi вобразамі.
Завяршылася свята вялізным «Колам сяброўства» з ручнікоў, якое аб'яднала жыхароў і гасцей аграгарадка.
Больше фото: https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/falklornae-svyata-misyavitskaga-ruchnika-sabrala-adnavyasko-tsa-u-misyavichakh.html