Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.07.2023

Акцыю “Падарунак для немаўляці” правялі ў Воранаве

Падчас святкавання Дня Незалежнасці воранаўская арганізацыя БРСМ павіншавала матуль і татуль з нараджэннем маленькіх грамадзян нашай рэспублікі, падаравала сувеніры і нацыянальную сімволіку. Анастасія Пажарыцкая, настаўнік біялогіі і геаграфіі ў Паляцкішскай школе, разам с маленькай дачушкай Ксеніяй прыйшлі ў гарадскі парк, каб падтрымаць тату Аляксандра. Ён гуляў у міні-футбол за сваю каманду — РАНС. Яраслаў і Дар’я Кавальчыс разам з дачкой Алісай выехалі на святочную прагулку. Сям’ю аб’ядноўвае не толькі моцнае каханне, але і праца. Яраслаў — галоўны інжынер Воранаўскага раёна газазабеспячэння, Дар’я — аператар у “Лідагаз”. — Шчаслівая сям’я, калі ў ёй чуваць дзіцячы смех. Няхай дзяўчынкі растуць вам на радасць. Выхоўвайце іх сапраўднымі патрыётамі нашай краіны, адданымі малой радзіме людзьмі, — шчыра пажадала прадстаўнік райкама БРСМ Ірына Андрушкевіч маладым бацькам Кавальчыс і Пажарыцкім. Марына КАНДРАТОВІЧ. Фота аўтара. Крыніца:  https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/aktsyyu-padarunak-dlya-nema-lyatsi-pravyali-voranave.html