16.06.2023
15 чэрвеня ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Воранаўскага раёна «Скарбаў россып залаты»
Тут было прадстаўлена больш за 150 работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчасга мастацтва. Вынікі сваёй творчай працы прадставілі шаснаццаць умельцаў. Аб кожным з іх, асаблівасцях воранаўскага краю наведвальнікам распавяла дырэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Камінская.
Зацікавілі гродзенцаў і майстар-класы па выцінанцы і мастацкаму роспісу, якія далі нашы таленавітыя майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Галіна Мялько і Наталля Бобіна.
Цудоўным аздабленнем выстаўкі стаў спеў народнага ансамбля народнай песні «Зараніца» Радунскага цэнтра нацыянальных культур.
Больш фото: https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/15-chervenya-grodzenskim-ablasnym-metadychnym-tsentry-narodnay-tvorchastsi-adkrylasya-vysta-ka-mayst.html