Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.10.2023

У Беларусі ўдакладнілі парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі

Міністэрства адукацыі скарэкціравала інструкцыю аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства ад 27 верасня 2023 года нумар 311, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Прававым актам устанаўліваецца, што пералічэнне сродкаў сямейнага капіталу для атрымання адукацыі будзе ажыццяўляцца штогод. Пры гэтым памер выкарыстоўваемых сродкаў не можа перасягаць кошту навучання за бягучы і (або) папярэдні навучальны год, у тым ліку для пагашэння існуючай запазычанасці за навучанне. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi