04.07.2023
Лукашэнка звярнуўся да беларусаў: Беларусь - гэта наша самая вялікая каштоўнасць, беражыце яе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў суайчыннікаў берагчы сваю краіну. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў ля Кургана Славы, прымаючы ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дарагія сябры! Будучыня Беларусі ствараецца вашымі марамі і жаданнямі, якія ўвасабляюцца ў жыццё дзякуючы працавітасці і адказнасці кожнага з нас. У нас з вамі адна зямля, адна краіна - наша Беларусь. Гэта наша самая вялікая каштоўнасць. Яны (пакаленне пераможцаў. - Заўвага БЕЛТА) завяшчалі нам берагчы яе. Мы яе захаваем. Цяпер ваша чарга - моладзі. Беражыце гэты кавалак зямлі, іншай у вас не будзе", - звярнуўся да беларусаў Прэзідэнт.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi