25.01.2023
Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічацца з 1 лютага
Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічваюцца з 1 лютага 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пасля павышэння дапамога на першае дзіця складзе Br605,99, на другое і наступных дзяцей - Br692,56, на дзіця-інваліда - Br779,13. Памеры дапамогі выраслі на 9 працэнтаў.
Як растлумачылі ў міністэрстве, у адпаведнасці з законам нумар 7-З ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца два разы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае: на першае дзіця - 35 працэнтаў, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў і на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы за квартал.
У цэлым расходы на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у 2023 годзе складуць Br2 млрд.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi