25.06.2024
Алейнік і Лаўроў прынялі заяву аб знешнепалітычных задачах саюзнай інтэграцыі
Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў па выніках перагавораў у Мінску падпісалі сумесную заяву аб асноўных задачах знешнепалітычнага вымярэння саюзнай інтэграцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У заяве міністры перш за ўсё высока ацанілі вынікі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь - першую з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў пасля выбрання і ўступлення на пасаду.
"Чарговы раз прадэманстравана непахіснасць братэрскай дружбы беларускага і расійскага народаў, надзейнае саюзніцтва і сапраўды стратэгічнае партнёрства", - гаворыцца ў дакуменце.
Знешнепалітычныя ведамствы маюць намер і далей прыкладаць максімум намаганняў па суправаджэнні дасягнутых кіраўнікамі дзяржаў дамоўленасцей.
"Нашы краіны ўпэўнена ідуць па канструктыўным шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, і ў няпростых сучасных умовах дасягнуты прынцыпова новы ўзровень беларуска-расійскай інтэграцыі, - адзначаецца ў заяве. - Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і далей будуць забяспечваць усебаковую знешнепалітычную падтрымку саюзнай інтэграцыі і ўмацаванне пазіцый Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне".-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi