Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
27.07.2022

Хакейны турнір памяці А.І. Дубко пройдзе ў Гродне 28-30 ліпеня

У Гродне з 28 па 30 ліпеня пройдзе хакейны турнір памяці А.І. Дубко, паведамляе БЕЛТА. Удзел у 18-м турніры прымуць чатыры каманды: гродзенскі "Нёман", "Дынама Санкт-Пецярбург", "Юнацтва-Мінск" і "Шахцёр-Салігорск". 28 ліпеня пройдуць два матчы. Першую гульню правядуць мінскае "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр". Потым на лёд выйдуць "Нёман" і "Дынама". У другі дзень турніру пазмагаюцца "Дынама" з "Юнацтвам" і "Шахцёр" з "Нёманам". 30 ліпеня за званне лепшай каманды будуць змагацца "Дынама" і "Шахцёр", а таксама "Нёман" і "Юнацтва". Уваход на ўсе гульні бясплатны.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi