Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
09.02.2024

Вальфовіч: добрасумленнае выкананне абавязкаў - аснова забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацэканомікі

9 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Добрасумленнае выкананне абавязкаў - аснова забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. Аб гэтым на пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Вальфовіч прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама па пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2023 годзе. Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі, які з’яўляецца ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Гродзенскай вобласці, у сваім выступленні падкрэсліў, што ў цэлым эканамічныя вынікі рэгіёна можна ацаніць станоўча. Валавы рэгіянальны прадукт за 2023 год склаў 106,6 працэнта, што вышэй за рэспубліканскае значэнне ВУП. Прырост назіраецца па асноўных відах дзейнасці: у сельскай гаспадарцы, у прамысловасці. Эканамічная бяспека ў вобласці забяспечана. Паводле слоў дзяржаўнага сакратара, ёсць істотныя рэзервы для павышэння эфектыўнасці дзейнасці як кіраўнікоў, так і выканаўцаў на месцах. Гэта ў першую чаргу захаванне працоўных калектываў, недапушчэнне зніжэння колькасці людзей, занятых у эканоміцы рэгіёна, сацыяльнае забеспячэнне льготных катэгорый грамадзян і ваеннаслужачых. На заканчэнне выступлення Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што добрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў усімі без выключэння з’яўляецца асновай забеспячэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.-0-