10.06.2024
"Розныя народы нашай краіны жывуць адзінай сям'ёй". Петрышэнка пра фестываль нацыянальных культур
Фестываль нацыянальных культур паказвае, што розныя народы нашай краіны жывуць адзінай сям'ёй. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на XIV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вось ужо 14-ы фестываль культур і народаў, які крочыць па Беларусі, аб'ядноўвае і дае магчымасць кожнаму чалавеку, якой бы веры або нацыянальнасці ён ні быў, спакойна, прыгожа і элегантна дэманстраваць свае здольнасці ў нашай краіне. Будзе гэта рускі, беларус, украінец, татарын, паляк, або літовец - яны ўсе ў адзінай сям'і", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм'ер адзначыў добразычлівую і сапраўды святочную атмасферу: "Людзі ўсміхаюцца, і робяць гэта шчыра, бо яны прымаюць удзел у творчым развіцці нашай краіны".
Гаворачы аб творчым развіцці, Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што размова ідзе не толькі пра Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, але і іншыя яркія падзеі: "Купалле", "Славянскі базар", "Кліч Палесся". "Гэта менавіта тое, што паказвае асаблівасці кожнага кутка нашай роднай Беларусі", - перакананы ён.
Віцэ-прэм'ер дадаў, што у першы дзень фестывалю нацыянальных культур толькі ў адным раёне Гродна зарэгістравалі 16 шлюбаў. "Гэта цудоўна. Гэта сведчыць аб тым, што моладзь стварае сем'і, каб Беларусь наша развівалася і мацнела, каб у нашай краіне нараджаліся дзеці", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi