Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
27.05.2024

Летапіс фестывалю нацыянальных культур прадставіць народны фотаклуб "Гродна"

27 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Вялікая фотавыстава заслужанага аматарскага калектыву народнага фотаклуба "Гродна" адкрыецца напярэдадні заключных мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у абласным цэнтры. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік творчага аб'яднання Аляксандр Ласмінскі. "Удзельнікі нашага фотаклуба на працягу многіх гадоў, з самага першага фестывалю нацыянальных культур 1996 года, працавалі на кожным шматнацыянальным свяце, - расказаў Аляксандр Ласмінскі. - За гэты час створаны поўны фоталетапіс брэндавага свята, у якім можна знайсці сюжэты пра ўсе без выключэння яго эпізоды. Ён занатаваў эмоцыі ўдзельнікаў і гасцей, багацце нацыянальных традыцый і абрадаў, адзення і кухань. Кожны раз у час заключных мерапрыемстваў у Гродне мы арганізуем выставы, якія расказваюць пра самыя яркія моманты папярэдніх гадоў. Але, вядома ж, на гэтыя выставы трапляюць толькі лепшыя з лепшых з тысяч зробленых фотамайстрамі кадраў. На гэты раз мы вырашылі пачаць фестывальны марафон літаральна з пачаткам 2024 года, калі ў галерэі народнага фотаклуба стартаваў цыкл аўтарскіх калекцый "Мой любімы фестываль". Залаты фонд фестывальнай калекцыі фотаклуба "Гродна" жыхары і госці горада змогуць убачыць ужо 30 мая. За тыдзень да ўрачыстага адкрыцця заключных мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, што адбудзецца 7 чэрвеня, у культурным цэнтры "Фестывальны" адкрыецца выстава "У асяроддзі фестывальнай сям'і". У экспазіцыю адабраны больш за 120 лепшых фотаработ 21 удзельніка аматарскага аб'яднання, якія адлюстравалі самыя яркія, арыгінальныя, значныя яго старонкі. "У фестывальныя дні мы прадставім яшчэ адну традыцыйную выставу - фотаагароджу, якая раскажа гісторыю фестывалю нацыянальных культур, - дадаў Аляксандр Ласмінскі. - Фоташчыты агульнай даўжынёй больш за 40 м і вышынёй 1,7 м размесцяцца ўздоўж агароджы Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея".-0-