19.06.2024
КДК анансаваў маніторынгі прадуктовых рынкаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі
Камітэтам дзяржкантролю пачаты маштабныя кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях функцыянавання рынкаў, дзе рэалізуецца харчовая прадукцыя, паведамілі БЕЛТА ў КДК.
Спецыялісты кантрольнага ведамства вывучаць выкананне заканадаўства, у тым ліку аб якасці і бяспецы прадуктаў харчавання, даступнасці гандлёвых месцаў і магчымасці продажу прадукцыі ўласнай вытворчасці.
У цэнтры ўвагі будзе і наяўнасць неабгрунтаваных пасрэдніцкіх структур пры продажы айчынных тавараў, выкананне заканадаўства аб цэнах (недапушчэнне іх завышэння).
Маніторынгі правядуць ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi