Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
27.06.2023

Ад Гродна да Камчаткі - Гродзенскі мясакамбінат чацвёрты раз стаў лепшым экспарцёрам года

ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" чацвёрты раз стала лепшым экспарцёрам года. Гэта ў гутарцы з карэспандэнтам часопіса "Экономика Беларуси" адзначыў генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Алег Іваноў. Так, у аб'ёме майскай выручкі прадпрыемства 40 працэнтаў - валютная. Тысячу тон прадукцыі экспартавалі ў 12 краін, і большую частку - у Расійскую Федэрацыю (гродзенскія каўбасы прадстаўлены нават на Сахаліне і Камчатцы). Алег Іваноў адзначыў, што нядаўна быў у Сібіры, у Томску, і было вельмі прыемна, калі пакупнікі паціскалі руку са словамі падзякі. "У мінулым месяцы пабывалі ў Кітаі, адкрываем з партнёрамі магазіны - але пакуль фірменныя магазіны ў КНР гэта, хутчэй, іміджавы момант", - удакладніў ён. Мінулы май стаў рэкордным для акцыянернага таварыства і па выпуску гатовай прадукцыі - больш за 4 тыс. т. "Разлічваю, што праз год мы з вамі будзем абмяркоўваць новы рэкорд - 5 тыс. т гатовай прадукцыі ў месяц і 5 тыс. супрацоўнікаў на мясакамбінаце", - сказаў Алег Іваноў. Цяпер на прадпрыемстве заняты 3700 чалавек. На Гродзенскім мясакамбінаце не толькі нарошчваюць экспарт, але і імкнуцца да імпартазамяшчэння - выпускаюць сыравяленыя і сыравэнджаныя каўбасы "Коппа Італьяна", "Пепероні", "Мілана", "Вентрычына", "П'емонтэ" і вяндліну "Прашута", "Пармская", "Палерма", "Хамон Гродзенскі". "Мы не ставім задачу паўтарыць тое, што робяць майстры ў Італіі і Іспаніі. А карыстацца міжнароднымі тэрмінамі не забаронена. Мы выконваем заканадаўчыя акты і патэнтнае права. Хамон як таварны знак не запатэнтаваны на сусветным рынку. І калі яшчэ тры гады таму пармская вяндліна была ў асартыменце толькі Гродзенскага мясакамбіната, то цяпер яе пачынаюць выпускаць і іншыя прадпрыемствы", - адзначыў субяседнік.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi