Асабісты прыём
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Воранаўскага райвыканкама праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй Воранаўскага райвыканкама.
Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і запісу на такі прыём у структурных падраздзяленнях Воранаўскага райвыканкама вызначаецца іх кіраўнікамі.
Калі на дзень правядзення асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Графік
прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па асабістых пытаннях кіраўніцтвам Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта на 2023 год