Главная / Новости / Новости района
05.07.2024

Святочнае шэсце ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшло ў Воранаве

Сотні варанаўчан запоўнілі вуліцы пасёлка. З дзяржаўнымі сцягамі, паветранымі шарамі, стужкамі з яблыневым цветам на адзенні і святочным настроем яны далучаліся да галоўнай калоны з розных кропак райцэнтра і сцякліся ў адзіную жывую раку, каб разам адзначыць галоўнае свята любай краіны. Бадай, адусюль лілася музыка, зараджаючы ўсіх цудоўным настроем.


Уперадзе святочнай калоны крочылі воіны-пагранічнікі з вялікім па памерах Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. Следам маршыравалі дзевяць дзяўчынак-барабаншчыц з Воранаўскай школы. Яны задавалі рытм землякам.

Трэба сказаць, што гэтыя вучаніцы 7-8 класаў на працягу года спасцігалі музычную навуку. Гэта стала магчыма дзякуючы праграме развіцця школы, згодна з якой перад педагогамі была пастаўлена задача стварэння новых творчых калектываў. У Воранаўскай школе новае аб’яднанне “Юныя барабаншчыцы” ўзначаліў настаўнік музыкі Іван Вашкевіч. Справіць касцюмы для дзяўчат дапамагло кіраўніцтва райвыканкама. І вось свае навыкі жыхарам раёна і гасцям яны ўпершыню яскрава прадэманстравалі сёння.

З’яднаныя адзіным парывам, адчуваючы сябе сапраўднай беларускай сям’ёй, землякі прайшліся да гарадскога стадыёна, дзе разгарнулася галоўнае дзейства.

#Гродненская область_ День Независимости и 80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков 

Больше фото: https://www.voran.by/news/obshchestvo/80-let-velikoy-pobedy/svyatochnae-shestse-dzen-nezalezhnastsi-respubliki-belarus-prayshlo-voranave.html