Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са светлым Раством Хрыстовым.
Веліч свята сагравае нашы сэрцы асаблівай духоўнай радасцю, дапамагае знайсці сваю дарогу да храма, паказвае на хрысціянскія запаведзі як маральны арыенцір для грамадства.
Традыцыі Праваслаўя аб'ядноўваюць людзей, садзейнічаюць таму, каб краіны і народы жылі ў міры і згодзе.
Гэты незвычайны час нагадвае кожнаму пра сапраўдную каштоўнасць сям'і, павагу да старэйшых, міласэрнасць і спагаду. Мільёны хрысціян у гэтыя ўрачыстыя дні робяць добрыя справы, не пакідаюць без увагі і клопату тых, хто мае ў гэтым патрэбу.
Дарагія сябры, ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту. Няхай цуд Раства падтрымлівае вас на працягу года, напаўняе дамы верай, надзеяй і любоўю.
Аляксандр Лукашэнка.