Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.08.2022

У Беларусі прадоўжаны перыяд абмену банкнотаў узору 2000 года

У Беларусі ўстанаўліваецца дадатковы перыяд абмену грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Адпаведнае рашэнне змешчана ва ўказе Прэзідэнта ад 22 жніўня 2022 года нумар 293 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Выведзеныя з абарачэння купюры будуць прымацца з 1 верасня 2022 года па 31 снежня 2024 года ў прыходна-расходных касах Нацыянальнага банка, размешчаных па адрасе: г.Мінск, вул.Талстога, 6.

Абмен банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года будзе ажыццяўляцца без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджвання ў адпаведнасці з устаноўленым маштабам дэнамінацыі ў суадносінах 10000:1 (у суадносінах Br10 000 у грашовых знаках узору 2000 года і Br1 у грашовых знаках узору 2009 года).

Абменьвацца будуць банкноты ўзору 2000 года наміналамі ад Br100 і вышэй. Звязана гэта з тым, што банкноты ўзору 2000 года наміналамі ад Br1 да Br50 уключна ў перыяд дзеяння ўказа ад 4 лістапада 2015 года нумар 450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь" не абменьваюцца.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi