Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.04.2020

Сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам вырастуць з 1 мая

У Беларусі з 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Згодна з пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 красавіка 2020 года нумар 38, БПМ з 1 мая па 31 ліпеня 2020 года ўстаноўлены ў памеры Br246,78. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 2,9 працэнта ў параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года. Адпаведна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.

Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў у маі-ліпені для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшых складзе Br61,7, ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br46,28. Надбаўка для інвалідаў першай групы складзе Br61,7, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br30,85.

Сацыяльныя пенсіі (назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, - да Br271,46, інвалідам з дзяцінства II групы - Br234,44, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця - Br209,76, інвалідам III групы - Br185,09, асобам старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост - Br123,39, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя - ад Br197,42 да Br271,46.

Дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да Br246,78 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і да Br296,14 (двух і больш).

Павышэнне памеру пенсіі чакаюць і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамi ваенных дзеянняў ) і гэтак далей.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI