Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.07.2023

Мінэнерга: другі энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў сетку

Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку. Ідзе паэтапны набор магутнасці рэактара, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

Другі энергаблок уключылі ў сетку 10 ліпеня ў 21.48. Гэта адбылося ў рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі, пасля паспяховага завяршэння планавых выпрабаванняў рэжымаў расхалоджвання рэактара. Цяпер ён паэтапна набірае магутнасць.

У далейшым на другім рэактары пройдуць дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці, у час якіх энергаблок разгрузяць, у тым ліку да нулявога ўзроўню. Далей спецыялісты ацэняць характарыстыкі абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi