Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.03.2023

Лукашэнка: абноўленая Канстытуцыя стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх грамадзян краіны з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дарагія суайчыннікі! Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі. У Год міру і стварэння гэта свята набывае асаблівую значнасць, - гаворыцца ў віншаванні. - Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх галін улады.

"У сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Асноўнага Закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога фундаменту беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ больш моцнымі і паспяховымі, - перакананы Прэзідэнт. - Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі! Няхай наша родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнеючай!"

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Канстытуцыі

Дарагія суайчыннікі!

Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі.

У Год міру і стварэння гэта свята набывае асаблівую значнасць.

Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства.

Абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх галін улады.

У сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Асноўнага Закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога фундаменту беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ больш моцнымі і паспяховымі.

Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі!

Няхай наша родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнеючай!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

15 сакавіка 2023 года.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi