Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.12.2023

Беларусь прадоўжыла харчэмбарга на тавары з заходніх краін да канца 2024 года

Беларусь прадоўжыла харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін да 31 снежня 2024 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2023 года нумар 934, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Прадоўжыць да 31 снежня 2024 года ўключна дзеянне пунктаў 1 і 3-5 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2021 года нумар 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер у адносінах да асобных відаў тавараў", - адзначана ў дакуменце.

Як паведамлялася, пастановай урада ад 6 снежня 2021 года нумар 700 уведзена харчовае эмбарга ў адносінах да шырокага пераліку тавараў, вырабленых у краінах, якія рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да Беларусі. Забарона на ўвоз распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў - свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначаных для пасеву, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншае масла, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi