Бел
У Гродне з 28 па 30 ліпеня пройдзе хакейны турнір памяці А.І. Дубко, паведамляе БЕЛТА.
Удзел у 18-м турніры прымуць чатыры каманды: гродзенскі "Нёман", "Дынама Санкт-Пецярбург", "Юнацтва-Мінск" і "Шахцёр-Салігорск".
28 ліпеня пройдуць два матчы. Першую гульню правядуць мінскае "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр". Потым на лёд выйдуць "Нёман" і "Дынама". У другі дзень турніру пазмагаюцца "Дынама" з "Юнацтвам" і "Шахцёр" з "Нёманам".
30 ліпеня за званне лепшай каманды будуць змагацца "Дынама" і "Шахцёр", а таксама "Нёман" і "Юнацтва".
Уваход на ўсе гульні бясплатны.-0-