Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
18.02.2021

Упаўнаважаныя кіраўнікі дзяржавы могуць прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання 103 гаспадарчых таварыстваў

Савет Міністраў вызначыў пералік горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, на пасяджэннях органаў кіравання якіх могуць прысутнічаць упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласцях і Мінску. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 16 лютага 2021 года нумар 90, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент прыняты ў мэтах выканання ўказа Прэзідэнта ад 26 лістапада 2020 года нумар 444, згодна з якім упаўнаважаныя атрымалі права прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, уключаных у вызначаны ўрадам пералік, уносіць прапановы па пытаннях, якія разглядаюцца на такіх пасяджэннях, даваць ацэнку дзейнасці гэтых арганізацый на аснове аналізу эфектыўнасці іх работы.

У пералік уключаны 103 гаспадарчыя таварыствы. У Брэсцкай вобласці ў іх лік увайшлі СП ААТ "Брэстгазаапарат", ЗАТ "Амкадор-Пінск", ААТ "Бярозабудматэрыялы", ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод". У Віцебскай вобласці ў пераліку адкрыты акцыянерныя таварыствы "Верхнядзвінскі масласырзавод", "Віцебскія дываны", "Віцязь", "Нафтан". У Гомельскай - адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гомельскі хімічны завод", "Гомельшкло", "Гомельтранснафта Дружба", "Гомсельмаш".

Сярод гаспадарчых таварыстваў Гродзенскай вобласці ў спісе Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", а таксама адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Ваўкавыскі мясакамбінат", "Гродна Азот", "Лакафарба" (Ліда), "Малочны Свет", "Мастоўдрэў". У Мінскай вобласці ў пералік увайшлі ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя", ААТ "140 рамонтны завод", ААТ "Беларуськалій". У Магілёўскай - адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Беларускі цэментны завод", "Белшына", "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў", "Бабруйскі мясакамбінат", "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання". У Мінску - ЗАТ "Атлант", авіякампанія "Белавія", ААТ "Керамін".

Пастанова ўступае ў сілу з 28 лютага 2021 года.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI