Харчовая бяспека Беларусі забяспечана, дзяржава клапоціцца аб даступных цэнах. Аб гэтым заявіў журналістам перад сустрэчай з работнікамі Воранаўскага РУП ЖКГ памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Заўсёды важна пачуць меркаванне, пагаварыць аб жыцці і праблемах людзей. Але ўвага асобная - тэме дасягненняў Беларусі за час яе суверэнітэту. Гэта дасягненні прамысловасці, сельскай гаспадаркі, у спорце, культуры, ахове здароўя. Ключавыя моманты - тыя кропкі, якія адлюстроўваюць жыццё людзей, глабальна паказваюць месца краіны ў свеце. Цяпер бяспека ператвараецца з забытага і прывычнага - у галоўнае і неабходнае паняцце жыцця чалавека. У тым ліку харчовая бяспека. У нас у краіне харчовая бяспека забяспечана. І дзяржава заўсёды клапоціцца аб тым, каб усё было па даступных цэнах", - сказаў Юрый Караеў.
Ён дадаў: "Цукру менш вырабляць мы не сталі. Раптам з'явіўся попыт. Сетка спрацавала і задаволіла гэты попыт. Зразумела, што не бязмежныя магчымасці грузчыкаў, фасоўшчыкаў, вадзіцеляў, тых, хто лагістыку арганізуе. Але ў 25 разоў павялічыўся попыт - і гандлёвыя сеткі вытрымалі, нарасцілі пастаўкі. Мы разумеем, што невялікая частка насельніцтва паддалася паніцы, нехта пераняў гэты прыклад. Даходзіць часам да смешнага. Трэба быць разумнейшымі. Але мы ад гэтага становімся толькі больш загартаванымі, трэніроўка тактычная адбылася, якая паказала, што цукровыя заводы гатовы вырабляць і адгружаць, гандлёвыя сеткі працуюць". Юрый Караеў падкрэсліў, што ў людзей павінна быць дакладнае разуменне, што калі сусветнай супольнасці і пагражае голад, то дакладна не Беларусі.
Ён таксама адзначыў, што такія сустрэчы з калектывамі - абавязковая і вельмі запатрабаваная практыка.-0-