Галоўная / Рэферэндум 2022

Рэферэндум 2022

Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ № 14 "О назначении республиканского референдума".







 



Інтэрактыўная карта ўчасткаў для галасавання


Інфармацыя аб месцазнаходжанні і нумарах тэлефонаў участковых камісій па рэферэндуме


Звесткі аб участковых камісіях па рэферэндуме


Аб рэжыме работы ўчастковых камісій па рэферэндуме

Для прыёму грамадзян з мэтай азнаямлення са спісам удзельнікаў рэферэндуму з 11 па 21 лютага 2022 г. ва ўчастковых камісіях будзе арганізавана дзяжурства па наступным графіку:

ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, з панядзелка па пятніцу – з 17 да 19 гадзін, у суботу – з 12 да 14 гадзін.

ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, з панядзелка па пятніцу – з 16 да 18 гадзін, у суботу – з 11 да 13 гадзін. 


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН!

У Воранаўскім раёне ўтвораны ўчастковыя камісіі па рэферэндуме.

На чарговым пасяджэнні Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 4 лютага, зацверджаны склады ўчастковых камісій па рэферэндуме.

Утворана дзевятнаццаць участковых камісій па рэферэндуме, зацверджаны іх колькасны і персанальны склады, вызначаны месцы знаходжання і нумары тэлефонаў участковых камісій.


4 лютага 2022 года адбудзецца пасяджэнне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта з парадкам дня «Аб утварэнні ўчастковых камісій па рэферэндуме».

Пачатак пасяджэння: 10.00 гадзін.

Месца правядзення: зала пасяджэнняў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34).


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН!

Прыём дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме ажыццяўляецца ў будынку Воранаўскага райвыканкама (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, каб. 51) у працоўны дзень з 8.30 да 17.30 (перапынак ад 13.00 да 14.00). Кантактны тэлефон: 2 24 75.
Апошні дзень прыёму дакументаў – 3 лютага 2022 г.


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН!

27 студзеня 2022 г. у зале пасяджэнняў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Совецская, 34) адбылося пасяджэнне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта з павесткай дня «Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання».


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН

27 студзеня 2022 г. адбудзецца пасяджэнне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, дзе будзе разгледжана пытанне «Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па рэферэндуме».
Месца правядзення пасяджэння Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34 (1 паверх, зала пасяджэнняў). 
Пачатак пасяджэння ў 9.00 гадзін.


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН!

26 студзеня 2022 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па рэферэндуме. 

Сваю дзейнасць камісія пачала з выбрання старшыні, намесніка і сакратара. 

Размеркаваны абавязкі паміж членамі камісіі для арганізацыі работы па выкананні паўнамоцтваў. Таксама на пасяджэнні комісіі былі разгледжаны другія арганізацыйныя пытанні.

Месца знаходжання Воранаўскай раённай камісіі па рэферэндуме: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, кабінет № 23, тэл. 2 17 24.

Рэжым работы камісіі: 
у рабочыя дні — з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак – з 14.00 да 15.00 гадзін), 
субота – з 10.00 да 14.00 гадзін,
26 лютага   – з 10.00 да 19.00 гадзін,
27 лютага   – з 8.00 гадзін.


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН!

26 студзеня 2022 года у 10.00 гадзін адбудзецца першае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па рэферэндуме. 

Месца правядзення пасяджэння: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34 (2 паверх, зала пасяджэнняў).


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН!

25 студзеня 2022 г. на сумесным пасяджэнні прэзідыума Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта будзе разглядацца пытанне «Аб утварэнні Воранаўскай раённай камісіі па рэферэндуме».

Месца правядзення сумеснага пасяджэння прэзідыума Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34 (2 паверх, зала пасяджэнняў). 

Пачатак пасяджэння ў 8.30 гадзін.


ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН!

25 студзеня 2022 г. адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта на якім разгледжана пытанне «Аб утварэнні Воранаўскай раённай камісіі па рэферэндуме». 


 ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН! 

Прыём дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Воранаўскай раённай камісіі па рэферэндуме ажыццяўляецца 21-22 студзеня 2022 г. з 8.30 да 13.00 з 14.00 да 17.30 у каб. № 51.

Кантактны тэлефон: 2 24 75