ДА УВАГІ ВЫБАРШЧЫКАЎ!
9 жніўня 2020 года, адразу пасля прыёму і апрацоўкі пратаколаў ад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у будынку Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, кабінет 23 адбудзецца пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанню ўстанаўлення вынікаў галасавання па Воранаўскаму раёну.
Паважаныя выбаршчыкі!
ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ
праводзіцца ў перыяд з 4 па 8 жніўня 2020 года
з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00
ГАЛАСАВАННЕ Ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ
9 жніўня
з 8.00 да 20.00
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» запусціла мабільны дадатак «Галасую!». Бясплатны дадатак дапаможа беларусам даведацца адрас свайго ўчастка і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, азнаёміцца з біяграфіямi кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі.
Дадатак прэзентаваны на платформах Android і iOS.
Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам кампутараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрымання інфармацыі спецыяльна распрацаваны раздзел на сайце Мінскага гарадскога камітэта ГА "БРСМ".
ДА УВАГІ ВЫБАРШЧЫКАЎ!
Аб рэжыме працы ўчастковых камісій
па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Для прыёму выбаршчыкаў з мэтай азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў з 24 ліпеня 2020 г. па 3 жніўня 2020 г. у участковых камісіях будзе арганізавана дзяжурства.
Ва ўчастковых камісіях, размешчаных у г.п. Воранава, з панядзелка па пятніцу - з 17 да 19 гадзін, у суботу - з 12 да 14 гадзін.
Ва ўчастковых камісіях, размешчаных у сельскай мясцовасці, з панядзелка па пятніцу - з 16 да 18 гадзін, у суботу - з 11 да 13 гадзін.
У сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
для Гродзенскай абласной, раённых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2020 г. таксама з'яўляецца выхадным.
2 ліпеня - напярэдадні дзяржаўнага свята - дзяжурства будзе ажыццяўляцца да 18.00,
4 ліпеня - па рэжыму суботы.
29 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, узгоднены праект рашэння Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта аб вызначэнні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
29 чэрвеня 2020 года ў 10.00 гадзін у кабінеце № 23 Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, 2 паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.
24 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне арганізацыі працы і праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.
24 чэрвеня 2020 года ў 14.00 гадзін у кабінеце № 23 Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, 2 паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні арганізацыі работы і праверцы подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.
23 чэрвеня 2020 г. у зале пасяджэнняў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34) адбудзецца пасяджэнне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта з парадкам дня "Аб стварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Пачатак паседжання ў 9.00.
Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца да 21 чэрвеня 2020 г. уключна ў Воранаўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34; у працоўныя дні - з 8.30 да 17.30 гадзін, перапынак на абед - з 13.00 да 14.00 гадзін, 20 і 21 чэрвеня 2020 г. (субота, нядзеля) - па рэжыму работы ў буднія дні.
5 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта.
На падставе артыкулаў 17, 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Воранаўскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэннем Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Воранаўскага раёна утвораны 21 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з указаннем межаў кожнага ўчастка для галасавання, месца знаходжання ўчастковай камісіі і памяшкання для галасавання.
ДА ВЕДАМА ВЫБАРШЧЫКАЎ!
2 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прынята рашэнне аб узгадненні прапаноў аб стварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўстанаўленні адзінай нумарацыі участкаў для галасавання па Воранаўскаму раёну.
2 чэрвеня 2020 года 14.00 гадзін у кабінеце № 23 Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, 2 паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзгаднення утварэння участкаў для галасавання і ўсталяванні адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання па раёне.
21 мая 2020 г. адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на якім абраныя: старшынёй - Марцінкевіч Галіна Францаўна,
намеснікам старшыні – Вiльбiк Зофія Станіславаўна,
сакратаром - Шчыгла Аксана Генрыхаўна.
Зацверджаны план і графік работы камісіі.
Для прыёму выбаршчыкаў у Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь арганізуецца дзяжурства членаў камісіі з 22 мая 2020 г .:
у буднія дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін);
у суботу - з 10.00 да 14.00 гадзін.
Месца знаходжання камісіі - г.п. Воранава, вул. Савецкая, дом 34, каб. 23 (2 паверх), тэлефон 2 17 24.
19 мая 2020 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Утворана Воранаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у колькасці 13 членаў.
21 мая 2020 г. у будынку Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, вялікая зала пасяджэнняў) адбудзецца першае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 9.00.