Афіцыйны сайт

Адно акно


Служба «адно акно» Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта:
- забяспечвае працу Воранаўскага райвыканкама па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно»;
- вядзе тлумачальную працу даведачна-інфармацыйнага характару і папярэдняе кансультаванне па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- запытвае ад іншых дзяржаўных органаў і арганізацый дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

Адрас: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 36 А.

Графік працы:
Панядзелак 8.00-17.00.
Аўторак 8.00-17.00.
Серада 8.00-17.00.
Чацвер 8.00-20.00.
Пятніца 8.00-17.00.
Субота, нядзеля - выхадны.

Кантактны тэлефон - 142, 8 (01594) 2 22 55.

Адказны за працу службы: Міхальцевіч Наталля Францаўна галоўны спецыяліст райвыканкама, тэл. (801594) 2 22 55, 142.

Вышэйстаячы орган: Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3).


У службе «адно акно» Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта працуе адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142

Набраўшы нумар 142, можна даведацца:
• аб рэжыме працы органа і графіку прыёму зацікаўленых асоб;
• аб назвах адміністрацыйных працэдур;
• аб пераліках дакументаў і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі;
• аб пераліках самастойна запытаных упаўнаважаным органам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі;
• аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
• аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
• аб памеры платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, або парадку яе вызначэння;
• аб назве, месцы знаходжання і рэжыме работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа;
• аб месцы знаходжання, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, уласным імя, імя па бацьку (калі такое маецца), пасадзе работніка, які ажыццяўляе прыём зацікаўленых асоб;
• аб правах і абавязках зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
• аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.


Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў, якія ажыццяўляюцца праз службу "адно акно" у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, па заявах грамадзян

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзеламі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца структурнымі падраздзяленнямі Воранаўскага райвыканкама па заявах грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"

Пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якім ажыццяўляецца ў службе «адно акно» Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Пералік адміністрацыйных працэдур, упраўленнем па працы, занятасці i сацыяльнай абароне пры рэалізацыі прынцыпу "адно акно" (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200)