Афіцыйны сайт

Геральдыка

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года №455 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці» заснаваны геральдычныя сімвалы гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна.

  

Апісанне сцяга гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна

Сцяг гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры асабовага боку якога размешчана выява герба гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна.

Апісанне герба гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна

Герб гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна ўяўляе сабой іспанскі шчыт, перасечаны папластова-зубчастым дзяленнем, у верхнім блакітным полі якога намаляваны вырастаючы залаты леў з залатой каронай на галаве, які трымае у лапах сярэбраную літару "W"; у ніжнім чырвоным полі - герб "Сціпіён" - чатыры перакрыжаваных бэлькі блакітнага колеру.