Афіцыйны сайт

Дэпутаты

Спіс дэпутатаў Воранаўскага раённага Cавета дэпутатаў 28-га склікання

ВОРАНАЎСКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ
Адрас: 231391 вул. Савецкая, 34, г.п. Воранава;

Ганевіч Алена Янаўна – старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў
тэл. рабочы: 8 (015 94) 2 17 17 
Дні прыёму: другая і трэццяя серада месяца з 8.00 да 13.00 гадзін

Галоўны спецыяліст Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў

Квецень Кацярына Дзмітрыеўна - тэл. рабочы: 8 (015 94) 2 15 43 

E-mail: sovetvoronovo@mail.ru 

Графік работы: панядзелак–пятніца з 08.30 да 17.30 гадзін
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін.

Для аператыўнага рашэння  праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян, у Воранаўскім раённым Савеце дэпутатаў дзейнічае «гарачая лінія». Вы можаце патэлефанаваць па тэлефоне «гарачай лініі» 2-15-43: рабочыя дні 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00.

Графік правядзення прамой тэлефоннай лініі старшынёй Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў на 3 квартал 2019 года

Дата правядзення

Час правядзення

Нумар тэлефона

13.07.2019

с 9.00 до 12.00

801594 2 12 73

Воранаўскі раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады ў гарадскім пасёлку Воранаве і Воранаўскім раёне і асноўным звяном мясцовага самакіравання.

Савет у сваёй дзейнасці па рашэнні пытанняў мясцовага значэння зыходзіць з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы адпаведнай тэрыторыі, уносіць па іх свае прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, выконвае рашэння вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у форме сесій і праз дзейнасць органаў Савета, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі Савета сваіх паўнамоцтваў.

Да выключнай кампетэнцыі Саветаў на падставе артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» датычацца:

зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, мясцовага бюджэту і справаздачы аб яго выкананні;
вызначэнне ў граніцах, устаноўленых законам, парадку кіравання і распараджэння ўласнасцю адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
устанаўленне ў адпаведнасці з законам мясцовых падаткаў і збораў;
прызначэнне мясцовых рэферэндумаў.

Пастаянныя камісіі
Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў

па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні

па эканоміцы, развіццю прадпрымальніцтва і аграрных пытаннях

па сацыяльных пытаннях

старшыня камісіі
Дудко
Таццяна Паўлаўна

старшыня камісіі
Сурконт
Юзэф Станіслававіч

старшыня камісіі
Шынковіч
Андрэй Міхайлавіч

тэл. 8 (015 94) 4 14 41

тэл. 8 (015 94) 76 4 44

тэл. 8 (015 94) 23 3 33

АДЗІНЫЯ ДНІ асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатамі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў